Шматварыянтнасць літаратурнай мовы ў яе пісьмовай і вуснай форме на тэрыторыі Беларуси

Змест

Уводзіны

Глава 1. Этнамоўная самасвядомасць беларусаў і развіцце беларускай мовы

1.1 Этапы развіцця беларускай мовы

1.2 Гісторыя развіцця беларускай мовы

1.3 Аналіз перапісаў насельніцтва Беларусі

Глава 2. Закон аб мовах, ягоны ўплыў на цяперашні стан беларускай мовы, параўнанне з адпаведнымі законамі іншых постсавецкіх краінаў

2.1 Закон аб мовах у Рэспубліцы Беларусь

2.2 Законы аб мовах у постсавецкіх краінах

2.3 Дзейнасць і змяненні ў законе аб мовах РБ

Глава 3. Сучасная этнамоўная сітуацыя ў Беларусі

3.1 Месца і роля рускай мовы ў грамадскім жыцці Беларусі

3.2 Узаемадзеянне беларускай і рускай моў у Беларусі: уплыў, скажэнні, трасянка

3.3 Моўная сітуацыя ў беларускіх СМІ

3.4 Выданне кніг у Беларусі па-беларуску

Заключенне

Літаратура


Уводзіны

Становішча мовы ў грамадстве залежыць ад рада фактараў: характару і стану самога грамадства, узроўню развіцця мовы, моўнай палітыкі дзяржавы і да т. п. У дадзеным дыпломным праекце знайшлі адлюстраванне моўная палітыка дзяржаўных уладаў Беларусі; грамадскі статус беларускай мовы і некаторыя яе асаблівасці, якімі яна характарызуецца ў сучасны час; узаемадзеянне беларускай і рускай мовы; шляхі вырашэння заняпаду статуса беларускай мовы і г. д.

Паколькі на працягу апошніх 10 — 15 гадоў дзяржаўная моўная палітыка Беларусі рэзка змянялася па меншай меры тры разы.

3 пачаткам перабудовы было відавочна, што беларуская літаратурная мова існуе і будзе працягваць існаваць у нашым грамадстве побач з рускай мовай. Але двухмоўная сітуацыя характарызавалася як дыглосная, калі яўная перавага аддавалася рускай мове нашай палітычнай і большай часткай культурнай эліты, у сувязі з чым радавыя грамадзяне не толькі ацэньвалі беларускую мову як менш культурную, але і шмат хто нават саромеўся на ёй гаварыць.

У гэтай сітуацыі найбольш важнай задачай было ўзмацненне пазіцый беларускай мовы ў грамадстве, змяненне да яе адносін з боку тых, хто яе ведаў хоць бы ў пасіўнай форме. Неабходна было таксама паступовае, крок за крокам пашырэнне валодання яе літаратурнай формай як мага болып шырокім колам насельніцтва. Важнейшым звяном у вырашэнні гэтых задач з'яўляецца школа, наогул навучальныя ўстановы.

Рашаючую ролю павінен быў адыграць Закон аб мовах, які быў прыняты ў пачатку 1990 г. Гэты закон прадугледжваў, што ў працэсе навучання кожны грамадзянін Беларусі павінен навучыцца свабодна валодаць беларускай і рускай мовамі, а ў адносінах да нацыянальных меншасцей — яшчэ і мовай гэтай меншасці. Дастаткова дэмакратычны ў сваёй аснове, ён не змог цалкам выканаць сваю ролю, бо, як і ўсе іншыя законы таго часу, выконваўся пры адвольным разуменні яго як пэўнымі палітычнымі арганізацыямі, так і некаторымі дзяржаўнымі органамі адукацыі. Фактычна назіралася неапраўданае прыспешванне яго выканання, што ў радзе выпадкаў прыводзіла да парушэння правоў грамадзян у моўных адносінах.

Трэці этап пачаўся з правядзеннем рэферэндуму па моўным пытанні ў 1995 г., згодна з якім дзяржаўнымі былі прызнаны дзве мовы — беларуская і руская. Але фармальнае абвяшчэнне дзяржаўнасці дзвюх моў і свабоды выбару мовы навучання прывяло да яшчэ большага звужэння сферы ўжывання беларускай мовы, чым гэта было ў даперабудовачны перыяд. Нельга не прызнаць, што гэтыя працэсы прыводзяць у радзе выпадкаў да парушэння правоў чалавека, у прыватнасці, правоў дзіцяці. Найбольш выразным парушэннем гэтых правоў з'яўляюцца выпадкі, нярэдкія зараз у гарадскіх школах з рускай мовай навучання, калі настаўнікі гісторыі Беларусі выкладаюць свой прадмет на рускай мове, патрабуюць ад школьнікаў адказу на гэтай мове, а падручнікі напісаны на беларускай мове.

Зараз у поўную сілу праяўляецца і вельмі небяспечная ўнутрымоўная тэндэнцыя — шматварыянтнасць літаратурнай мовы ў яе пісьмовай і вуснай форме ў галіне вымаўлення, правапісу, словазмянення, словаўтварэння і словаўжывання. Небяспека гэта заключаецца ў тым, што фактычна тая мова, якой вучаць у школе, зусім не супадае з той, на якой друкуюцца некаторыя перыядычныя выданні, якой карыстаюцца на радыё і тэлебачанні. Калі такая сітуацыя захаваецца і надалей, то працэс навучання беларускай мове стане або вельмі цяжкім, або зусім немагчымым, бо вучыць трэба так, каб мова на яе любым узроўні была ўнармаванай, беспамылковай. Але што такое моўная памылка, калі і ў пісьмовай і вуснай форме існуе шматварыянтнасць?

Вырашэннем развіцця этнамоўнай сітуацыі і сучаснага яго стану займаецца навука этналогія.

Этнологія — грамадская навука, якая вывучае народы, этнасы і іншыя этнічныя супольнасці, іх этнагенез, побыт, культурна-гістарычныя сувязі. Як спецыялізаваная галіна гістарычнай навукі яна вывучае этнасы-народы, іх культуру і побыт ад старажытных часоў да нашых дзён. Адначасова з аналізам агульнага і спецыфічнага этналагічная навука разглядае адзінкавае, на базе якога пазнаецца тое адметнае, што характэрна для дадзенага этнасу, а таксама агульнае, што аб'ядноўвае яго з іншымі. Назва «этналогія» з'яўляецца адной з назваў этнаграфіі як навукі. Ужываецца пераважна ў замежнай навуковай літаратуры ў значэнні тэарэтычнай этнаграфіі. У заходнееўрапейскай навуцы тэрмін «этналогія» як тэарэтычная этнаграфія проціпастаўляецца апісальнай этнаграфіі.

Цэнтральным паняццем этналогіі з'яўляецца паняцце этнасу. Этнас — гэта ўстойлівая супольнасць людзей, якая гістарычна склалася на пэўнай тэрыторыі і характарызуецца агульнасцю мовы, побыту, культуры, рыс псіхікі і самасвядомасці, адлюстраванай у адзінай назве і ўяўленнях пра агульнасць паходжання. Галоўныя этнічныя прыметы этнасу — мова, самасвядомасць, культура, побыт, псіхіка — з цягам часу змяняюцца не так істотна, як сацыяльна-эканамічныя адносіны, якія адпавядаюць пэўнай гістарычнай ступені развіцця (першабытнае, рабаўладальніцкае, феадальнае, капіталістычнае грамадствы). Этнас характарызуецца адзінствам тэрыторыі, цэласнасцю і кампактнасцю рассялення насельніцтва, агульнымі сацыяльна-эканамічнымі і палітычнымі адносінамі, адзінствам асноўных этнічных прымет.

Этнас уяўляе вынік сістэмы міжэтнічнага ўзаемадзеяння. Этнічнасць з'яўляецца сродкам самавызначэння. У наш час яна звязана са спробай прадухіліць стандартызацыю жыцця і уніфікацыю культуры, якія з'явіліся вынікам навукова-тэхнічнага развіцця. Этнічныя асаблівасці ладу жыцця народаў свету захоўваюцца ў дастатковай ступені, але сувязі паміж этнасамі і краінамі з цягам часу набываюць сусветны характар.

Мова — найбольш устойлівая прымета этнаса, якая адначасова з'яўляецца і важным элементам культуры. Яна адлюстроўвае гісторыю той ці іншай нацыі, яе ўнутраны свет з'яўляецца галоўным сродкам адлюстравання думак, пачуццяў, выхавання, крыніцай развіцця і захавання нацыі.

Культура і быт народа, захоўваючы традыцыйныя рысы, паступова мяняюцца. У апошнія гады ўсё больш увагі надаецца этналагічнаму вывучэнню сучаснасці.

Асобна вылучаецца праблема этналагічнага вывучэння сучаснасці. Яшчэ не знойдзены канкрэтныя шляхі вырашэння гэтай задачы. Даследчыкі парознаму падыходзяць да вывучэння дадзенай праблемы. Адны лічаць, што ў працэс даследавання сучаснасці трэба ўключаць усе бакі жыцця, культуры. Другія мяркуюць, што трэба абмежавацца даследаваннем ролі і лёсу этнічных, нацыянальных рыс культуры кожнага народа. Распрацоўка адзінага метаду ўскладняецца шматграннасцю сучаснага жыцця.

Этналогія як навука ўзнікла ў XIX ст. і з таго часу прайшла ў сваім развіцці пэўныя ступені. У першай палове XIX ст. публікацыя сабраных матэрыялаў аб быце і культуры беларусаў абмяжоўвалася кароткімі этнаграфічнымі артыкуламі, у сярэдзіне і другой палове XIX ст. ужо з'яўляюцца фундаментальныя працы аб матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў. Шмат даследчыкаў займаліся этналагічным вывучэннем Беларусі, сярод іх Павел Міхайлавіч Шпілеўскі. У 1845 г. ён склаў слоўнік беларускай мовы, а ў 1846 г. пачаў друкаваць даследаванне «Беларускія народныя павер'і». Пазней, пасля экспедыцыі па Беларусі, выдаў працу «Падарожжа па Палессі і Беларускаму краю», дзе змясціў даволі багаты матэрыял па матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў. Гэта праца П.М.Шпілеўскага займае адно з пачэсных месцаў у этналагічнай навуцы.

Этналагічным даследаваннем Беларусі займаўся і Зарыян Даленга-Хадакоўскі. Ён адным з першых паставіў задачу шырокага выкарыстання этнаграфічнага і фальклорнага матэрыялу пры вывучэнні агульнаславянскіх каранёў культур-най спадчыны славянскіх народаў; сцвярджаў неабходнасць вывучэння фальклорнай і этнаграфічнай спадчыны ўсіх славян. Лічыў, што старажытныя ўяўленні больш за ўсё захаваліся ў беларускіх песнях і абрадах. Сабраў шмат песень, загадак, міфаў.

Вядомы збіральнік і даследчык народнай творчасці Вуйціцкі сабраў багаты матэрыял па Палессі. Вялікую ўвагу надаваў песням, у якіх прысутнічаюць старажытныя славянскія элементы. Вуйціцкі быў першым збіральнікам беларускіх казак, рабіў іх апрацоўку.

У пачатку XX ст. пад уплывам ажыўлення грамадска-палітычнага і нацыянальнага руху ўзмацнілася дзейнасць па этналагічным даследаванні Беларусі. Асабліва актыўна ішла збіральніцкая работа. Вывучэнне быту і культуры беларусаў набыло больш мэтанакіраваны характар. Яно праходзіла пад кіраўніцтвам навуковых устаноў і самадзейных краязнаўчых арганізацый. Побач з вядомымі беларускімі даследчыкамі Е.Р.Раманавым, Я.Ф.Карскім, М.Я.Нікіфароўскім, М.В.Доўнар-Запольскім, М.А.Янчуком, У.М.Дабравольскім і інш., дзейнасць якіх разгарнулася яшчэ ў XIX ст., з'яўляюцца маладыя вучоныя і краязнаўцы: А.КСержпутоўскі, І.А.Сербаў і інш., якія ўнеслі значны ўклад у далейшае этналагічнае вывучэнне Беларусі.

Этналагічным вывучэннем Беларусі ў XIX—XX стст. займаліся рускія, польскія і беларускія даследчыкі, а таксама расійскія і польскія навуковыя і літаратурныя таварыствы. У 1957 г. на Беларусі быў створаны Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР, што з'явілася значным крокам у развіцці этналогіі як навукі.

Выхаванню нацыянальнай самасвядомасці насельніцтва садзейнічаюць і некаторыя друкаваныя выданні: энцыклапедыя «Этнаграфія Беларусі», «Этнография Белоруссии» М.Ф. Піліпенкі, шматтомнік «Беларусы», «Мова і этнічная самасвядомасць» Т.М. Мікуліч, «Падарожжа па Палессі і Беларускаму краю» П.М. Шпілеўскага і інш.


Глава 1. Этнамоўная самасвядомасць беларусаў і развіцце беларускай мовы

1.1 Этапы развіцця беларускай мовы

На сучасным этапе ў Беларусі існуюць дзве дзяржаўныя мовы: беларуская і руская. Сучасная беларуская мова характарызуецца існаваннем 3-х яе разнавіднасцяў: літаратурнай мовы, дыялектнай мовы і змешанай мовы на беларускай аснове. Літаратурная беларуская мова падзяляецца на дзве разнавіднасці: на так званую «тарашкевіцу» і «наркамаўку». Калі параўноўваць сферы ўжытку сучаснай беларускай мовы са сферамі ўжытку рускай мовы то нават на першы погляд заўважаецца адсутнасць моўнай гарманічнасці ў гэтым аспекце.

На дасягненне такой мэты скіраваная Усеагульная дэкларацыя лінгвістычных правоў, прынятая ў Барселоне ў 1996 г. У дакуменце адзначаецца, што Дэкларацыя неабходная «дзеля выпраўлення моўных пераносаў, забеспячэння павагі да ўсіх моваў і іх поўнага росквіту, а таксама дзеля ўсталявання прынцыпаў справядлівага і бесстаронняга міру паміж мовамі ўсёй планеты»(1).

Можна вылучыць шэраг прычынаў звужэння сферы ўжытку беларускай, мовы, і адной з іх з'яўляецца нераўнамернае развіццё беларускай мовы на розных этапах свайго існавання. На думку навукоўца Л Дзіцевіча можна выдзеліць восем перыядаў у знешняй гісторыі беларускай мовы, на працягу якіх мова зведала ўзлёт і заняпад, што не паспрыяла распаўсюджванню яе ў розных сферах.

1-ы перыяд - XIII - XIV стст. Нараджэнне і развіццё старабеларускай (рускай) мовы.

2-гі перыяд - XV - першая палова XVII стст. «Залаты век» мовы. Статусы: дзяржаўная, міжнацыянальная, міжнародная мова.

3-ці перыяд - другая палова XVII ст. - канец XVIII ст. Заняпад, паланізацыя мовы. Статус: нацыянальная мова.

4-ы перыяд - канец XVIII ст. - пачатак XX ст. Заняпад, русіфікацыя. Нараджэнне новай літаратурнай мовы. Статус: дыялект рускай мовы.

5-ы перыяд - пачатак XX ст. - 20-я гады XX ст. Адраджэнне мовы, беларусізацьш. Статус: дзяржаўная мова.

6-ы - 30 - 80-ыя гады. Заняпад, русіфікацыя. Статус: нацыянальная мова.

7-ы - 1990 - 1995 гг. Адраджэнне мовы, беларусізацыя. Статус: дзяржаўная мова.

8-ы - 1995 г. - па ц. ч. Прыпыненне беларусізацыі. Статус: адна з дзяржаўных моў(2).

Пры разглядзе гістарычнага фактару ўплыву на развіццё мовы можна ўбачыць, Што за апошнія 200 гадоў беларуская мова мела статус дзяржаўнай толькі на працягу прыкладна 20 гадоў. а ў XIX стагоддзі адзначаецца поўнае знікненне літаратурнай старабеларускай мовы, якая была дзяржаўнай у Вялікім княстве Літоўскім. Дзякуючы таму, што гутарковая беларуская мова не здавала сваіх пазіцый у сельскай мясцовасці, удалося адрадзіць новую літаратурую мову на аснове народнай.

1.2 Гісторыя развіцця беларускай мовы

Беларуская пісьмовая мова пачала фарміравацца ў XII ст. на аснове пісьмовай мовы ўсходнеславянскіх плямён. 3 прыняццем хрысціянства такой пісьмовай мовай стала стараславянская — старажытная паўднёваславянская мова, якая істотна адрознівалася ад жывой гутарковай мовы ўсходнеславянскіх плямён, але была зразумелай для іх. Па традыцыі гэта мова захоўвала свае асаблівасці ў царкоўна-рэлігійнай літаратуры, але істотна папаўнялася ў дзелавой і іншай свецкай пісьменнасці, у выніку чаго ў асобных пісьмовых помніках можна гаварыць пра старажытна-рускую пісьмовую мову з элементамі стараславянскай.

Працэс пранікнення мясцовых элементаў у пісьмовую мову ўзмацняўся па меры таго, як развівалася свецкая пісьменнасць і сфера яе ўжывання павялічвалася. У XIV ст. у сувязі з розным гістарычным лёсам беларускіх, украінскіх і рускіх зямель, ужо можна з упэўненасцю прасачыць асаблівасці пісьмовых помнікаў на гэтах тэрыторыях, якія складаюць аснову цяперашніх беларускай, ўкраінскай і рускай моў. Такім чынам, узнікненне гэтых трох усходнеславянскіх моў можна ўпэўнена датаваць XIV ст.

Беларускія землі апынуліся ў складзе Вялікага княства Літоўскага і мелі вялікі эканамічны і палітычны ўплыў, а беларуская мова стала афіцыйнай мовай. У Вялікім княстве Літоўскім на беларускай мове выдаваліся законы, вялося справаводства, ажыццяўлялася прыватная і афіцыйная перапіска, бо феадальная знаць карысталася ёю і у штодзённым жыцці. Гэты перыяд выключна багаты на пісьмовыя помнікі, якія сведчаць, што пісьмовая беларуская мова ў такой ступені ўвабрала ў сябе столькі элементаў жывой народнай мовы, што стала самастойнай развітой усходнеславянскай мовай, здольнай абслугоўваць і на самай справе абслугоўвала ўсе сферы грамадскага і культурнага жыцця(3).

Беларуская мова стала першай з усходнеславянскіх, на якой з'явіліся першыя друкаваныя кнігі дзякуючы асветніцкай дзейнасці Францыска Скарыны, які надрукаваў сваю першую кнігу амаль на паўстагоддзя раней, чым рускі асветнік Іван Фёдараў. Дастойнымі паслядоўнікамі Ф.Скарыны сталі Сымон Будны і Васіль Цяпінскі. Некалькі сярэдневяковых стагоддзяў працягваўся перыяд нармальнага развіцця нашай мовы. Але з аб'яднаннем Вялікага княства Літоўскага з польскай дзяржавай умовы яе існавання пачалі хутка мяняцца, а ў 1696 г. намаганнямі польскай шляхты па рашэнню сейма яна была забаронена як афіцыйная мова дзяржавы, што абумовіла хуткае яе выцясненне з ужытку. Яна працягвала існаваць толькі ў асяроддзі простага народа, бо феадальная знаць усё шырэй пераходзіла на польскую мову, пераймаючы звычаі і культурныя традыдыі пануючых колаў Рэчы Паспалітай(4).

Пасля далучэння беларускіх земляў да Расіі ў другой палове XVIII ст. польская мова шляхты пачала выцясняцца рускай мовай. Працэс русіфікацыі ўзмацніўся ў XIX ст. асабліва пасля паўстання Кастуся Каліноўскага, калі царскі ўрад практычна ўсю мясцовую адміністрацыю замяніў на рускую, а ў 1867г. забараніў ужыванне беларускай мовы.

Поўная ліквідацыя вышэйшых навучальных устаноў; стварэнне рускіх бібліятэк з пэўным наборам рускай літаратуры, ліквідацыя уніяцкай царквы (1839 г.), перасяленне ў Беларусь рускіх дваран і казённых сялян, дыслакацыя на Беларусі рускіх вайскоўцаў (да 200 тыс.), наплыў расійскага капіталу - то гэтыя ўсе сферы давялі беларусаў да знішчальнай асіміляцыі: у пачатку XIX ст. у Беларусі налічвалася 62,4 % беларусаў, у 1859 г. - 55 %, у 1917 г. - 44,8 %. Руская мова пачала хутка распаўсюджвацца ва ўсіх сферах грамадскага жыцця: адміністрацыйна-палітычнай, сацыяльна-эканамічнай, кулыурна-асветніцкай і рэлігійна-культава і бытавой(5).

Праваднікамі русіфікацыі былі таксама царква і школа. Яе паспяховаму ажыццяўленню спрыяла блізкасць народнай беларускай мовы да рускай, бо яны і ў гэты час, як і зараз, заставаліся ўзаемазразумелымі без перакладу.

Гэта блізкасць і ўзаемная зразумеласць, а таксама адсутнасць пісьмовай формы дазвалялі рускім вучоным разглядаць беларускую мову як заходні дыялект рускай, што цалкам супадала з вялікадзяржаўнай палітыкай царскага ўрада і тармазіла рост нацыянальнай самасвядомасці беларусаў. Зрэдку такі погляд можна сустрэць і ў цяперашнім перыядычным друку, але для болыыасці як беларусаў, так і небеларусаў самастойнасць беларускай мовы не выклікае сумнення. Да такой жа думкі яшчэ ў XIX ст. прыйшлі тыя з польскіх і рускіх вучоных, якія жылі на Беларусі. Яны добра усведамлялі, што беларускі народ, нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы, захаваў сваю этнічную і культурную самабытнасць, мае багатую вусную творчасць, вывучэнню якой многія з іх прысвяцілі сваё жыццё. Гэта быў штуршок для мясцовай інтэлігенцыі ствараць літаратурныя творы на мясцовай мове. Пачынальнікі новай беларускай літаратуры — аўтары парадыйна-сатырычных паэм "Тарас на Парнасе" і "Энеіда навыварат", Я.Чачот, А.Рыпінскі, А. Баршчэўскі, В, Дунін-Марцінкевіч, К.Каліноўскі, Ф. Багушевіч і інш(6). Мова пачынальнікаў новай беларускай літаратуры ў сваёй аснове абапіралася на жывыя беларускія гаворкі, і на першым часе кожны з аўтараў пісаў так, як гаварылі ў яго мясцовасці. Пры гэтым тыя з іх, хто вучыўся па-польску, выкарыстоўвалі польскі алфавіт, а атрымаўшыя рускамоўную адукацыю, ужывалі рускі алфавіт. Два гэтыя алфавіты працягвалі ўжывацца аж да ўтварэння БССР, хоць пытанне, якой графікі прытрымлівацца, шырока дыскутавалася ўжо на пачатку XX ст. і большасць схілялася да кірыліцы, якая была болын зручная і больш вядомая большасці насельніцтва, бо выкладанне ў школах вялося на рускай мове(7).

Пасля рэвалюцыі 1905г. царскі ўрад вымушаны быў пайсці на значныя ўступкі і ў нацыянальным пытанні, што дало магчымасць з'яўлення легальных выданняў на беларускай мове. Выключна важную ролю ў фарміраванні новай беларускай літаратурнай мовы адыграла газета "Наша ніва", якая пачала выдавацца ў 1906 г. Вакол яе згрупавалася прагрэсіўна настроеная беларуская нацыянальная інтэлігенцыя, якая разумела, што мова друкаванага органа павінна быць зразумелай для ўсяго народа, а для гэтага трэба імкнуцца выпрацаваць адзінства граматычных, лексічных і правапісных норм. I такія нормы паступова выпрацоўваліся на старонках газеты.

Выключна важную ролю ў фарміраванні новай літаратурнай мовы ў гэты перыяд мела творчасць Янкі Купалы, Якуба Коласа, Цішкі Гартнага, Максіма Багдановіча і многіх іншых пісьмен-нікаў, якія падрыхтавалі глебу для ўздыму літаратурнай творчасці ў рэспубліцы ў савецкі перыяд. Вопыт, накоплены ў друку, быў абагульнены ў "Беларускай граматыцы для школ" Б. Тарашкевіча, які распрацаваў стройную сістэму фанетычных, марфалагічных, сінтаксічных, правапісных норм беларускай мовы, што надало ііц стабільнасць і зрабіла самую мову агульнанацыянальнай.

3 утварэннем Беларускай ССР важнейшай задачай стала ліквідацыя непісьменнасці, развіццё адукацыі і культуры народа. Безумоўна, выканаць яе паспяхова і ў кароткі тэрмін можна было толькі на роднай мове. Вось чаму, улічваючы нацыянальны склад насельніцтва і ў поўнай згодзе з ленінскай нацыянальнай палітыкай, ужо ў Маніфесце аб абвяшчэнні БССР дзяржаўнымі мовамі на тэрыторыі рэспублікі былі абвешчаны побач з беларускай мовай яўрэйская, польская і руская. Паколькі беларуская мова з'яўлялася мовай болынасці насельніцтва, ёй аддавалася перавага перад ін-шымі ў зносінах паміж дзяржаўнымі, прафесійнымі і грамадскімі ўстановамі і арганізацыямі. Усё гэта значна пашырала сферу яе ўжывання.

Дваццатыя гады былі гадамі інтэнсіўнага моўнага будаўніцтва. Спачатку тэрміналагічная камісія, а затым і спецыяльная навукова-даследчая ўстанова — Інстытут беларускай культуры разгарнулі актыўную дзейнасць па стварэнню тэрміналогіі для патрэб школы і ВНУ, а пазней і для асобных галін вытворчасці, што развіваліся ў рэспубліцы. Актыўна распрацоўваліся пытанні ўдасканалення правапісу, фарміравання лексічнага складу літаратурнай мовы.

У 1924г. урад прыняў рад канкрэтных мер па рэалізацыі нацыянальнай палітыкі ў рэспубліцы, важнейшым пытаннем якой было ўмацаванне пазіцый і пашырэнне ўжывання беларускай мовы. У пастанове ЦВК БССР ад 15 ліпеня 1924г. "Аб практычных мерапрыемствах па правядзенню нацыянальнай палітыкі" былі намечаны канкрэтныя меры і тэрміны іх рэалізацыі па выкарыстанні беларускай мовы ва ўсіх сферах грамадскага і культурнага жыцця. У прыватнасці, у гэтай пастанове гаварылася: "Для кожнага супрацоўніка савецкіх, прафесійных і грамадскіх арганізадый і ўстаноў абавязковае веданне беларускай і рускай моў, а для некаторай колькасці супрацоўнікаў неабходна дадаткова веданне яўрэйскай або польскай мовы"(8).

Згодна з гэтай пастановай, усе наркаматы БССР пераводзілі сваё справаводства на беларускую мову не пазней чым праз тры гады. Спецыяльныя меры прадугледжваліся па беларусізацыі народнай асветы, выхавання, прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі, палітыка-асветніцкай работы і выдавецкай дзейнасці. У пастанове адначасова адзначалася, што вывучэнне рускай мовы побач з беларус кай як прадмета навучання — абавязковае для ўсяго насельніцтва. Усе гэтыя мерапрыемствы паспяхова ажыццяўляліся на ўсёй тэрыторыі рэспублікі, дзякуючы чаму беларуская мова стала сапраўды раўнапраўнай у вялікай сям'і моў савецкіх народаў. Але гэты працэс быў парушаны сталінскімі рэпрэсіямі, звязанымі з барацьбой з так званай нацдэмаўшчынай, якая ахапіла рэспубліку з 1930 г.

3 другой паловы 30-х гадоў пасля прыняцця новай Канстытуцыі СССР намецілася рэзкае адступленне ад папярэдняй нацыянальнай палітыкі. Усе практычныя дзеянні партыйных і савецкіх орга-наў скіроўваліся на ўмацаванне пазіцый рускай мовы як агульнасаюзнай. Паступова, але няўхільна зніжалася роля нацыянальных моў у грамадскім жыцці.

Асабліва спрыяльнае становішча складвалася для правядзення такой аднамоўнай палітыкі ў Беларусі і на Украіне, што абумоўлена блізкасцю беларускай і ўкраінскай моў да рускай. Яе інтэнсіўнае правядзенне пачалося адначасова са сталінскімі рэпрэсіямі. Менавіта ў гэтых рэспубліках найбольш пацярпела нацыянальная інтэлігенцыя, якая значна павялічылася колькасна ў 20-я гады.

Хутка з'явілася і тэарэтычнае абгрунтаванне аднамоўнай палітыкі — працы Сталіна па мовазнаўству, якія прадказвалі непазбежнасць збліжэння і зліцця моў спачатку ў занальныя, а затым і ў сусветным маштабе. На жаль, у паслясталінскі перыяд, асабліва з 60-х гадоў, гэта палітыка пачала асабліва ўзмоцнена рэалізоўвацца, бо было аб'яўлена, што ў краіне к 1980г. будзе пабудаваны камунізм, пры якім павінна адбыцца поўнае зліццё нацый, а значыць, і пераадрлена разнамоўе ў краіне.

У Беларусі, напрыклад, менавіта ў гэты перыяд пачалося скарачэнне школ з беларускай мовай навучання, а ў школах з рускай мовай навучання ўсё болыпая колькасць вучняў па розных падставах, а часам і без іх вызвалялася ад беларускай мовы як прадмета вывучэння.

Са сталінскімі рэпрэсіямі некаторая частка творчай інтэлігенцыі звязвае і рэформу беларускага правапісу 1933г., хоць гэта фактычна не пацвярджаецца гісторыяй пытання, бо яно было пастаўлена на парадак дня яшчэ ў сярэдзіне 20-х гадоў у сувязі з тым, што той правапіс, які быў прадстаўлены ў "Беларускай граматыцы для школ" Б. Тарашкевіча, быў не толькі няпоўным, але і меў правілы, супярэчлівыя і цяжкія для засваення. Праведзены аналіз правілаў 1933 г. паказаў, што яны грунтаваліся на ўнутраных законах мовьі, хоць аб'ектыўна і прывялі да пэўнага збліжэння з рускім правапісам у сувязі з абмежаваннем так званага фанетычнага прынцьшу на карысць марфалагічнага. Удакладненні 1957 г. рабіліся ўжо свядома такім чынам, каб не было разыходжанняў у тым, што не закранае спецыфікі мовы (перанос, вялікая літара, злітнае, раздзельнае напісанне, напісанне праз злучок і г.д.). Лагічнасць такога падыходу аспрэчваць не прыходзіцца, калі ўлічваць двухмоўную сітуацыю(9).

Такім чынам, пісьмовая форма беларускай мовы мае багатую традыцыю, дастаткова распрацавана, мае адпаведныя падручнікі, дапаможнікі і даведнікі, якія могуць забяспечыць яе паўнакроўнае функцыянаванне ў грамадстве.

Улічваючы ўсё гэта, у 1990 г. і быў прыняты "Закон Рэспублікі Беларусь аб мовах у Рэспубліцы Беларусь". Распрацоўшчыкі яго ўлічвалі вопыт дзяржаўных дакументаў 20-х гадоў, прынятыя адпаведныя законы ў іншых рэспубліках і сусветнай практыцы. Ен гарантуе права ў моўнай сферы ўсім грамадзянам карыстацца сваёй роднай мовай. Адначасова закон абвяшчае беларускую мову дзяржаўнай. Належнае месца адведзена ў ім рускай мове як мове міжнацыянальных зносін.

1.3 Аналіз перапісаў насельніцтва Беларусі

Аб спецыфіцы распаўсюджання і дынаміцы нацыянальнай самасвядомасці жыхароў Беларусі ў канцы XIX ст. і ў савецкі перыяд могуць даць некаторае ўяўленне матэрыялы розных перапісаў насельніцтва. Так, згодна з данымі першага ўсерасійскага перапісу 1897 г, колькасць беларусаў (у сучасных межах Рэспублікі Беларусь) па прыкмеце роднай беларускай мовы складала каля 4,8 млн чал., або 74% усяго насельніцтва. Пры гэтым 13,6% беларусаў (прыкладна 650 тыс.) былі пісьменнымі і свядома ўказалі роднай мовай беларускую. 43% саслоўя дваран прызналі сябе беларусамі, акрамя таго, 60% настаўнікаў, 40% чыноўнікаў лічылі беларускую мову роднай. У пачатку ХХ ст., калі значна ўзмацнілася нацыянальна-вызваленчая барацьба, калі падчас рэвалюцыі 1905-1907 гг. былі адменены ранейшыя абмежаванні на беларускі друк, мову, сярод розных сацыяльна-саслоўных катэгорый насельніцтва ўзмацнілася разуменне сваёй нацыянальнай прыналежнасці. Немалую ролю ў пашырэнні нацыянальнай самасвядомасці адукаваных. пісьменных беларусаў адыгралі тады газеты "Наша доля", "Наша ніва", выдавецтвы "Загляне сонца і ў наша аконца", "Нашахата", "Беларус" і інш. Безумоўна, дапамагалі ў гэтым і патрыятычныя творы Я.Купалы, М.Багдановіча, Я.Коласа, а таксама навукова-асветная дзейнасць многіх этнографаў, фалькларыстаў, літаратуразнаўцаў(10).

Паволі моцны ўздым агульнаэтнічнай кансалідацыі і нацыянальнай самасвядомасці беларусаў адбыўся і ў 20-ыя гг. XX ст., падчас правядзення ў рэспубліцы афіцыйнай дзяржаўнай палітыкі беларусізацыі. Тады, ва ўмовах даволі хуткага развіцця беларускай культуры, пашырэння сферы ўжывання беларускай мовы, прыкметна павысіўся ўзровень нацыянальнай самасвядомасці, бо многія беларусы, якія ў мінулым лічылі сваю родную мову, культуру "мужыцкімі", "халопскімі", "ніжэйшымі" (у параўнанні з "вялікай" рускай мовай), паступова пераадольвалі гэтыя негатыўныя аўтастэрэатыпы, усведамлялі сваё сапраўднае паходжанне, свае "бацькоўскія карані". Згодна з перапісам насельніцтва 1926 г., беларусы складалі ўжо 80,62% ад колькасці ўсяго насельніцтва БССР, прычым абсалютная іх большасць лічыла сваёй роднай менавіта "матчыну" беларускую мову (асабліва мясцовае сялянства). Як сведчаць архіўныя крыніцы, у 20-ых гг. беларусы-католікі іншы раз лічылі сябе палякамі (хаця такіх выпадкаў у цэлым было няшмат, толькі натой падставе, што трымаюцца каталіцкай веры, але пры гэтым яны звычайна польскай мовай не валодалі, карысталіся ў паўсядзённым жыцці беларускай(11).

Удалейшым пачалі набіраць моц асімілятарскія тэндэнцыі, і падуплывам палітыкі "контрбеларусізацыі" 30-ых гг. і дэнацыяналізацыі ў наступныя дзесяцігоддзі {ажно да канца 80-ых гг.) частка свядомых беларусаў страціла пачуццё свайго ўласнага паходжання, родную мову і ўспрыняла свядомасць і мову іншага народа — рускага. Сведчаннем можа служыць тое, што ў пасляваенны перыяд адбывалася і змяншэнне колькасці тых беларусаў, якія лічылі роднай беларускую мову. Напрыклад, доля беларусаў, якія прызналі роднай рускую мову, усяго за дзесяць гадоў (з 1970 па 1979 г.) узрасла на 6 %. Увогуле, доля беларусаў у складзе ўсяго насельніцтва Беларусі на працягу 60-80-ых гг. XX ст. некалькі паменшылася: калі ў адпаведнасці з перапісам 1959 г. беларусаў у рэспубліцы налічваўся 81,1% (дарэчы, гэта самы высокі паказчык за ўсе гады савецкай улады), то ў далейшым гэта лічба зменшылася да 81% у 1970, 79,4% у 1979 г. і нарэшце да 77,4% (па даных перапісу1989г.)(12).

Удзельная вага беларусаў, якія прызналі роднай беларускую мову, з 1970 па 1989 г. зменшылася на 10%. Гэта сведчыць аб тым, што за мінулыя дзесяцігоддзі сярод беларусаў узмацніліся працэсы моўнай асіміляцыі, некаторага "рэгрэсу" нацыянальнай самасвядомасці; на беларускай мове размаўляла менш за трэцюю частку карэннага насельніцтва, ды і то гэта былі ў асноўным сельскія жыхары старэй за 35-40 гадоў. Значная частка беларусаў, якая імкнулася перайсці на "культурную" рускую мову, у выніку размаўляла на нейкай змешанай руска-беларускай паўмове ("трасянцы"), не ведаючы дасканала ні рускай, ні беларускай моў. У 70-80-ыя гг. у БССР не засталося практычна ні адной беларускамоўнай школы ў гарадах. Тыражы рускамоўнай прэсы ў 80-ыя гг. прыкладна ў 10 разоў перавышалі адпаведныя лічбы для беларускіх выданняў(13).

Адраджэнне 1990 - 1995 гадоў пашырыла адукацыйную сферу ўжытку беларускай мовы, аднак ужо ў 1995 годзе пасля рэферэндуму колькасць беларускамоўных школ імкліва скарачаецца, а першая беларускамоўная ВНУ так і не адкрылася. У верасні 1994 г., які лічыцца «пікам» беларусізацыі, у Менску было 58 % першакласнікаў, што вучьшіся па-беларуску, у верасні 1996 г. - 32 %, 1997 г. - 17 %, 1999 г. - 4,3 %. Толькі ў верасні 2000 г. гэты «абвал» спыніўся - 4,3 % першакласнікаў у Менску селі за парты. Такая статыстыка ёсць прамы паказчык выніковасці дзяржаўнага рэгулявання моўнымі працэсамі ў адукацыі(14).

Так, паўсюль, асабліва ў гарадах, і ў візуальным афармленні, і ў зносінах, і ў СМІ, і ў адукацыі, і ў друку пануе руская мова. Асабліва заўважныя гэтыя перакосы пры аналізе статыстычных дадзеных апошняга 1999 г. перапісу насельніцтва. Так, у краіне жывуць больш за 8 мільёнаў беларусаў, якіх можна назваць тытульнай нацыяй, 73,7 грамадзян Беларусі і 85,2 % беларусаў назвалі роднай мовай беларускую, 36,7 % жыхароў краіны і 41,4 % беларусаў штодня дома размаўляюць па-беларуску, больш за 20 % беларусаў не валодаюць рускай мовай(15).


Глава 2. Закон аб мовах, ягоны ўплыў на цяперашні стан беларускай мовы, параўнанне з адпаведнымі законамі іншых постсавецкіх краінаў

2.1. Закон аб мовах у Рэспубліцы Беларусь

Закон аб мовах у Рэпублiцы Беларусь быý прыняты 26 студзеня 1990 г., ён быý зарэгiстраваны ý Нацыянальным рыестры прававых актаý Рэспублiцы Беларусь 15 сакавiка 2001 г. пад нумаром 2/268. Галоýная мэта рэгулявання адносiн у развiццi i ýжывання беларускага, рускага i iншых языкоý, якiмi карыстаецца насельнiцтва рэспублiкi ý дзяржаýнай, сацыяльна-эканамiчнай i культурным жiццi, ахраны канстытуцыйных праý грамадзян гэтай сферы, выхавання паважлiвых адносiн да нацыянальнага ýсведамлення чалавека, яго культуры i языку, далейшага ýмацавання дружбы i ýзаемадзеяння народаý.

Ён складаецца з 6 главаý, якiя ýключаюць у сябе 34 артыкулы. Глава I “Агульныя палажэннi” уключае ý сябе артыкулы аб мэтах заканадаýства аб мовах у Рэспублiцы Беларусь, аб дзяржаýных мовах i iншых мовах у Рэспублiцы, дзе гаворыцца, што ý адпаведнасцi з Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь дзяржаýнымi языкамi Республiкi Беларусь з’яýляюцца беларуская i руская мовы, што Рэспублiка Беларусь забяспечвае ýсеагульнае развiцце i функцыянаванне беларусскай i русскай моý ва ýсiх сферах грамадзянскага жыцця. У артыкуле 3 гаворыцца аб правах грамадзян карыстання iх мовай(16). Iм гарантуецца таксама права звяртацца ý дзяржаýныя органы, органы мясцовага ýпраýлення, на прадпрыемствы i iншыя ýстановы на беларускiм, русскiм або iншым для бакоý мове. Гаворыцца аб абавязках кiраýнiкоý, iншых працоýнiкаý дзяржаýных i мясцовых органаý, аб’яднанняý валодаць беларускай мовай(17). Аб гарантыi праý грамадзян пры разгляданнi падаваемых iмi дакументаý у дзяржаýныя органы, органы мясцовага кiравання i самакiравання, на прадпрыемствы, арганiзацыi i грамадзянскiя аб’яднаннi. Згодна гэтаму яны павiнны прымаць i разглядаць дакументы, на беларускай i рускай мовах. Гаворыцца, што адказ суправаджаецца адказнасцю згодна з дзеючым заканадаýствам(18). У артыкуле 6 «Ахова моу» азначана, што ýсякiя абмежаваннi праý асобы па моýным адзнакам немагчымы i гэта караецца ýстаноýленай законам адказнасцю(19).

Глава 2 прысвечана мове дзяржаýных органаý, органаý мясцовага кiравання i самакiравання, прадпрыемстваý, арганiзацый i грамадзянскiх аб’яднанняý. Згодна ей мова актаý дзяржаýных органаý i органаý мясцовага кiравання i самакiравання беларуская i руская. Пры неабходнасцi i на нацыянальнай мове большасцi насельнiцтва той цi iншай мясцовасцi(20). Мова справаводства i дакументацыi, тэксты на штампах, пячатках, афiцыйных бланках дзяржаýных органау i органаý мясцовага кiравання i самакiравання, тэхнiчнай i праектнай дакументацыi выконваюцца на беларускай i рускай мовах, а з улiкам назначэння апошнiх – на iншый мове(21). Афiцыйныя дакументы, якiя сцвярджаюць статус грамадзянiна - паспарт, працоýная кнiжка, дакументы аб адукацыi i iншыя выконваюцца на беларускай i рускай мовах(22). Працоýнымi мовамi з’ездаý, сесiй, канферэнцый, пленумаý, засяданняý, iншых сходаý з’яýляюцца беларуская цi (або) руская мовы. Мовай мiжнародных сходаý i форумаý, якiя адбываюцца на тэррыторыi Рэспублiкi Беларусь, з’яýляецца мова, зацверджаная удзельнiкамi сходу або форума. На рэспублiканскiх i мiжнародных сходах удзельнiкам забяспечваецца перакладчык(23). Мова дакументаý па выбарам дэпутатаý i iншых асоб, якiя выбiраюцца на дзяржаýныя пасады народам, таксама бюлеценi беларускiя цi рускiя . Гэта датычыцца i сферы абслугоýвання(24).

Артыкулы 14, 15, 16, 17, 18, 19, 20 прысвечаны судапраiзводству, вядзенню спраý аб адмiнiстратыýных праванарушэннях, натарыяльнаму справаводству, пракурорскаму назiранню, юрыдычнай дапамозе, мiжнароднай дапамозе, Узброеным Сiлам i iншым ваенным фармаванням Рэспублiки Беларусь. У iх гаворыцца, штоýсе дакументы, прынятыя адпаведнымi ýстановамi складаюцца на беларускай цi рускай мовах. Пры няведаннi адпаведных моý асобамi, удзельнiчаючымi ý разгляданнi дакументаý цi пасяджэннях вышэй адзначаных устаноý, iм дазваляецца перавод на язык, якiм яны валодаюць, цi карыстацца пераводчыкам, цi абмяркоýваецца сумесна пытанне аб мове на якой павiнна весцiся размова (гэта тычыцца артыкула 19)(25).

У главе 3 «Мова адукацыi, навукi i культуры» гаворыцца аб усеагульным праве грамадзян Рэспублiкi Беларусь на выхаванне i атрыманне адукацыi на нацыянальнай мове. Што гэта права маю

Подобные работы:

Актуально: